Іван Хруцкі — партрэт Адама Міцкевіча

Іван Фаміч Хруцкі – беларускі жывапісец, вядомы як майстар нацюрморта, пейзажаў, інтэр’ераў, партрэтаў. Нарадзіўся ён 8 лютага 1810 г. у мястэчку Ула Віцебскай губерні. Вучыўся ў Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы, у Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

З 1845 г. пастаянна жыў у сваім сядзібным маёнтку ў Захарнічах каля Полацка, дзе сёння знаходзіцца магіла мастака.

У гэты перыяд (пасля 1850 г.) ім быў напісаны партрэт Адама Міцкевіча, які прадстаўляем вашай увазе.

440