Новыя напрамкі ў развіцці турызму

13 лютага ў музеі адбылася дыялогавая пляцоўка паміж прадстаўнікамі турысцка-інфармацыйнага цэнтра, экскурсаводамі, святарамі, супрацоўнікамі розных службаў горада і раёна. Абмяркоўваліся пытанні арганізацыі гастранамічных, рэлігійных, гісторыка-культурных і іншых маршрутаў. Разглядалася арганізацыйная дзейнасць і праблемныя моманты, выказваліся прапановы аб сумесным супрацоўніцтве. Удзельнікі сустрэчы атрымалі шмат карыснай інфармацыі і абмеркавалі новыя напрамкі турыстычнай дзейнасці на Навагрудчыне.

405