
У музеі прайшлі лекцыі, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўная накіраванасць лекцыі заключалася ў фарміраванні ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, захавання і павагі законаў сваёй дзяржавы, разумення сутнасці і значэння Асноўнага Закона краіны.
У рамках лекцыі "Дзяржава-гэта мы" адбылося ўрачыстае ўручэнне кніг "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь" і памятных сувеніраў ад грамадскага аб'яднання "Белая Русь".