Імпрэза да дня нараджэння Адама Багдановіча

20 сакавіка 2025 года вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец прыняла ўдзел у імпрэзе, прымеркаванай да дня нараджэння бацькі паэта Адама Багдановіча, які нарадзіўся ў мястэчку Халопенічы (зараз г.п.Халопенічы Крупскага раёна).

Імпрэза арганізавана Хрысцінай Жукавай, загадчыкам Мастацкай галерэі імя Б.У.Аракчэева (г.Крупкі). Удзел прымалі вучні сярэдняй школы № 3 г.Крупкі, настаўнікі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы.

Вельмі прыемна было ўбачыць на імпрэзе старшакласнікаў Халопеніцкай сярэдняй школы разам з настаўніцай Наталляй Кулагінай, пад кіраўніцтвам якой вучні займаюцца вывучэннем жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча, яго фальклорнай спадчыны.

728