Моладзь Свіслаччыны вывучае гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Вучні VII класа ДУА "Гімназія № 1 імя П. Васіленкі г. Свіслач" наведалі Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. Для вучняў была праведзена тэматычная экскурсія "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Навучэнцы даведаліся шмат новых для сябе фактаў аб вераломстве фашыстаў на тэрыторыі Свіслацкага раёна.