Пра традыцыі беларускага народа

Падчас урока у музеі, у рамках сумеснага праекта Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, навучэнцы 5 класа сярэдняй школы №2 Клічава разгледзелі тэму пра побыт і жыллё беларусаў. Навуковы супрацоўнік музея распавяла пра традыцыйную асноўную трыаду беларускага народнага кода - народны строй і чырвоны колер у вышыўцы, саломапляценне і магію саламянага павука, бортніцтва, як адно з самых старадаўніх рамяство. Дзеці з зацікаўленасцю слухалі і задавалі шматлікія пытанні.

195