
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў ДУК "Астравецкі гісторыка – этнаграфічны музей" адбылося патрыятычныя мерапрыемства – міжшкольны турнір знаўцаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Памяць-неўміручасць народа". У турніры прынялі ўдзел 5 каманд з 9 -11 класаў устаноў адукацыі нашага горада. Удзельнікі змаглі праявіць свае веды, пашырыць свой кругагляд і цікава правесці час! Турнір прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы, кожны ўдзельнік выклаўся па максімуму, імкнучыся паказаць лепшы вынік.
Дзякуем камандзе за ўдзел, высокі ўзровень падрыхтоўкі і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Асноўная мэта мерапрыемства – не толькі паглыбленне ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне, але і фарміраванне паважлівага стаўлення да гістарычнай спадчыны нашай краіны.
Дзень Перамогі-гэта свята, якое аб'ядноўвае пакаленні.
Мы памятаем сваю гісторыю і ганарымся ёю!