
15 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Міжнародны Дзень сям'і. Гэтае свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН 20 верасня 1993 года. З мэтай умацавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей у Рэспубліцы Беларусь у 2025 годзе праводзіцца акцыя "Разам - за моцную і здаровую сям'ю", важнай часткай якой з'яўляецца прадастаўленне магчымасці шматдзетным сем'ям далучыцца да гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Дзяржаўная ўстанова культуры "Тураўскі краязнаўчы музей" у рамках гэтай акцыі запрашае шматдзетныя сем'і наведаць 17 мая 2025 года экспазіцыі музея на дабрачыннай аснове.