
14 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча адбыўся канцэрт салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучалі творы сусветна вядомых кампазітараў.
Госці музея былі ў захапленні ад віртуознага выканання складаных музычных твораў салістамі Юліяй Ражкоўскай і Веранікай Кунічкінай, Юрыем Каліноўскім і Марыяй Доўжык, Алесяй Носавай і Ліянай Іофе, Каралінай Дыба і Кірылам Валюкевічам, Вікторыяй Янушкевіч, Кірылам Целяпнёвым і ўсім калектывам.
Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея, пазнаёміла гасцей з цыклам “Песні” Максіма Багдановіча. Яна распавяла гісторыю стварэння гэтага цыкла і пакрэсліла тыя важкія задачы, што ставіў перад сабою паэт – узяць лепшае, што ёсць у сусветнай літаратуры, і даць міру сваё.
Вельмі важныя словы прагучалі ў фінальнай прамове Людмілы Каліноўскай, дырыжора і мастацкага кіраўніка ансамбля “Класік-Авангард”, што мы захапляемся замежныя і часта не заўважаем сваё, а трэба наадварот – бачыць свае таленты, паважаць і падтрымліваць іх, любіць, шанаваць сваё!