Віншуем!

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Дарагія сябры!

Шчыра віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята ўвасобіла ў сабе ўвесь наш нацыянальны гонар і памяць. Яно нагадвае нам пра каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага жыцця. Незалежнасць Беларусі заснавана на заслугах пакалення пераможцаў, якому мы аддаем даніну павагі і бясконцай удзячнасці. Сёння маем вялікую радасць і адказнасць – захаваць і прымножыць усё каштоўнае, што стварылі старэйшыя пакаленні дзеля нашай мірнай і шчаслівай будучыні.

Няхай жа квітнее наша Беларусь і прыгажэе яе сталіца!

У гэты дзень зычу вам моцнага здароўя і дабрабыту!

З павагай,
Дырэктар Дзяржаўнага музея
гісторыі беларускай літаратуры
С.І.Усік 

412